Амар аль-Башыр кіраваў краінай больш за 30 гадоў, фота kremlin.ru

Амар аль-Башыр кіраваў краінай больш за 30 гадоў, фота kremlin.ru

Армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Пра гэта паведамляе арабскі тэлеканал «Аль-Маядзін».

Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў прэзідэнта Амара аль-Башыра і разагнаць урад. Ваенны савет рыхтуецца ўзяць уладу ў краіне тэрмінам на год.

Прэзідэнцкі палац акружаны салдатамі і бранятэхнікай. Таксама ваенныя захапілі дзяржаўнае тэлебачанне і радыё Судана, каля 06:00 прыпынілі вяшчанне. У эфіры гучыць патрыятычная музыка.

Тэлеканал Al Hadath пазней паведаміў, што прэзідэнт аль-Башыр арыштаваны.

Зараз на вуліцах сталіцы знаходзіцца вялікая колькасць вайскоўцаў, група вайскоўцаў увайшла ў будынак дзяржтэлерадыёкампаніі ў другім па велічыні горадзе Судана Амдурмане. Па дадзеных Al-Hadath, камандаванне рыхтуецца зрабіць важную заяву ў эфіры, яе абяцаюць распаўсюдзіць у найбліжэйшы час.

Сталічны аэрапорт закрыты, арыштаваны экс-міністр абароны краіны, дзейны губернатар правінцыі Хартум Абдэль Рахім Махамед Хусейн. Ёсць звесткі аб арышце аховы прэзідэнта і былога віцэ-прэзідэнта краіны Алі Асман Таха.

У канцы снежня мінулага года ў Судане пачаліся масавыя пратэсты, першапачаткова мітынгоўцы дамагаліся зніжэння цэнаў на хлеб. Пасля актывісты сталі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра, які знаходзіцца ва ўладзе з 1993 года. У сярэдзіне лютага кіраўнік дзяржавы распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год.

У снежні 2018 года аль-Башыр наведваў Мінск, фота minsknews.by

У снежні 2018 года аль-Башыр наведваў Мінск, фота minsknews.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0