Забойства было здзейснена 10 красавіка. У адным з дамоў знайшлі цела 45-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Неўзабаве была ўстаноўлена асоба падазраванага, піша СК.
Ім аказаўся 54-гадовы мясцовы жыхар, які затрыманы.
Следчыя ўстанавілі, што здзяйснення забойства папярэднічала сварка паміж ім і ахвярай, якая ўзнікла ў ходзе сумеснага распівання спіртных напояў.
Меркаваная прылада здзяйснення злачынства — нож





