Аляксандр Лукашэнка параўнаў некаторыя дзеянні расійскіх партнёраў па закрыцці рынку для Беларусі з санкцыямі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з эканамічным блокам урада, піша БелТА

«Калі атрымаў пералік пытанняў, што мяне здзіўляе: апошні час (можа, СМІ хлусяць, можа спецыялісты дакладваюць мне крывую інфармацыю), але я кожны дзень чую і чытаю інфармацыю, што наш асноўны гандлёвы партнёр (яны любяць называць сябе партнёры) усё больш і больш ўводзіць санкцый супраць Беларусі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта, і я тут іх абсалютна падтрымліваю. Але ў той жа час падобнай зброяй ваююць супраць найбліжэйшых сваіх саюзнікаў».

«Тое адно прадпрыемства зачынілі, то іншае. Потым ці морква, ці салата, ці ўжо агуркі не спадабаліся. Ці ў іх падазрэнне ёсць, што мы нешта не пастаўляем адтуль. І кожны дзень адбываецца закрыццё нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна