У гэтую пятніцу і суботу, 12 і 13 красавіка, набыць са зніжкай ад 20 да 80% можна мэблю для ванны і сантэхніку вядомых брэндаў Laufen (Швейцарыя) і Roca (Іспанія), плітку іспанскіх вытворцаў Oset і Monopole Ceramica, а таксама польскіх — Opoczno і Cersanit.
Калекцыі мэблі і керамікі для ванны Laufen — ад 60 да 80%
Швейцарскі брэнд Laufen на рынку ўжо больш за 125 год. За гэты час ён здабыў добрую славу: у інтэр'ерах ванных пакояў Laufen гарманічна спалучаюцца стыль, якасць і функцыянальнасць.
Адметным дызайн брэнда робіць незвычайны падыход вытворцы, які аб’яднаў дзве галоўныя школы дызайну: эмацыйны дызайн, уласцівы паўднёвай частцы Італіі, і дакладны і выразны дызайн у традыцыях паўночных краін. Кампанія таксама выступае за бясшкодную вытворчасць і эканамічнае расходаванне энергіі і сыравіны, таму Laufen, напрыклад, паўторна выкарыстоўвае цяпло, якое атрымлівае ў працэсе вытворчасці, для сушкі керамікі. А таксама ўкараняе апошнія энерга- і водазберагальныя тэхналогіі.
Калекцыі Laufen Alessi, Kartel і Mimo
Зніжка: ад 60 да 80%
Калекцыя мэблі Alessi для ванных пакояў — спалучэнне натуральнасці і камфорту. Пры яе стварэнні выкарыстоўваліся толькі натуральныя матэрыялы, у прыватнасці, якаснае дрэва, а таксама асаблівае пакрыццё, дзякуючы якому паверхня керамікі не толькі доўгі час захоўвае прывабны выгляд і першапачатковы колер, але таксама з поспехам супрацьстаіць забруджванням.
Калекцыя Kartel — гэта элегантнае рашэнне для ванны. Лёгкасць, трываласць, функцыянальнасць, зручнасць — так характарызуюць гэтую папулярную лінейку, што заваявала мноства міжнародных узнагарод. Тут выкарыстаны цэлы шэраг незвычайных стылістычных рашэнняў: безабадковыя ўнітазы з эфектыўнай сістэмай змыву, кампактныя і трывалыя ракавіны, простыя ва ўсталёўцы стэлажы і шафы.
Калекцыю Mimo вылучаюць арыгінальныя формы і спалучэнне чорнага і белага колераў.
Іншыя калекцыі мэблі для ванны Laufen глядзіце тут.
Абірайце таксама сантэхніку Laufen са зніжкамі ад 50 да 80%.
Мэбля для ванны Roca — 40%
Іспанскі брэнд Roca — сусветна вядомы вытворца сантэхнікі і мэблі для ванных пакояў. Гісторыя яго пачалася яшчэ ў 1929 годзе з вытворчасці радыятараў і ваннаў, а з часам пашырылася да стварэння калекцый мэблі. Сантэхніку і мэблю Roca адрознівае ад канкурэнтаў вытанчаны і незвычайны дызайн. Roca лёгка пазнаць па арыгінальным выкананні, чыстых лініях і дасканаласці ў колерах. Сантэхніка заўсёды ззяе белізной і нават серыі эканом-класа па якасці выдатна канкуруюць з больш дарагімі.
Калекцыя Roca The Gap
Зніжка: 40%
Лаканічны дызайн гэтай серыі дазваляе знаходзіць не толькі эканомныя, але і арыгінальныя рашэнні для прасторы ваннага пакою. У калекцыі ёсць шэраг модуляў і шафак розных памераў. Яшчэ адзін прыемны бонус лініі Roca Gap — убудаваныя ручкі, што істотна падаўжае тэрмін яе службы.
Калекцыя Roca Victoria
Зніжка: 40%
Іншыя калекцыі мэблі для ванны Roca глядзіце тут.
Калекцыя керамікі Roca Khroma
Зніжка: 72%
Абірайце і сантэхніку Roca са зніжкамі ад 20 да 70%.
Плітка, Іспанія — 40%
Калекцыя Esencia
Зніжка: 40%
Калекцыя Artisan + Senses
Зніжка: 40%
Плітка Cersanit і Opoczno — ад 20 да 70%
Калекцыя Provans Cersanit
Керамічная плітка ў стылі праванс перадае атмасферу французскай правінцыі. Імітацыя выцвілай дошкі, неаднародны колер, пацёртасці і драпіны — усё гэта стварае вінтажны стыль. Калекцыя мае прыглушаную, пастэльную палітру, прыемную воку.
Калекцыя Concret Style
Складаная светлая колеравая палітра гэтай пліткі і эфект высакароднай пацёртасці, «даўніны» надаюць калекцыі асаблівы шарм і разынку, што асабліва цэніцца дызайнерамі інтэр’еру. Такая асаблівасць дазваляе шырока выкарыстоўваць плітку і ў сучасным інтэр’еры, і ў класічным, і ў традыцыйным.
Калекцыя Fusion
Зніжка: ад 53 да 65%
Іншыя калекцыі пліткі глядзіце тут.
Душавыя кабіны, краны і трапічныя душы — 70%
Краны Roca, даступныя па зніжцы, выдатна працуюць ва ўмовах жорсткай хлараванай вады і разлічаны на 500 тысяч працоўных цыклаў, што раўнацэнна 15 гадам эксплуатацыі. Гарантыйны тэрмін абслугоўвання — 7 год. Вы таксама можаце набыць мадэлі іспанскіх змяшальнікаў Evol, Targa, Thesis на любы густ.
Дзе знаходзяцца крамы:
- Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45
- Мінск, вул. Уручская, 19, пав. 451
- Магілёў, вул. Болдзіна, 11
- Бабруйск, вул. Савецкая, 129а
- Гомель, вул. Леніна, 32





