Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр сышоў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, зараз вядуцца кансультацыі па стварэнні пераходнага ваеннага савета для кіравання рэспублікай. Пра гэта паведамляюць крыніцы Reuters ва ўрадзе Судана, а таксама губернатар адной з правінцый краіны.

Міністр прамысловасці правінцыі Паўночны Дарфур Адэль Махджуб Хусейн заявіў тэлеканалу Al-Hadath, што ўсе найвышэйшыя ваенныя чыны прыбылі ў сталіцу Хартум, каб «прымусіць аль-Башыра пакінуць сваю пасаду».

Камандаванне арміі Судана правяло сустрэчу 11 красавіка ў Хартуме, на якой было вырашана адхіліць аль-Башыра і яго атачэнне ад улады, а таксама распусціць урад. Па дадзеных СМІ, пасля гэтага былі арыштаваныя прэм'ер-міністр краіны Мухамад Тахір Айла, былы віцэ-прэзідэнт Алі Асман Таха, губернатар правінцыі Хартум Абдэль Рахім Махамед Хусейн і ахову прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0