Здарэнне адбылося сёння ў в. Вялікае Стахава Барысаўскага раёна а 8-й раніцы, паведамляе газета «Адзінства»
Вадзіцель аўтобуса не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на плот і жылы дом па вул. Барысаўскай. Траўмы атрымалі тры пасажыркі.
Ім была аказана медыцынская дапамога ў бальніцы





