president.gov.by
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Саўміна, піша БелТА.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове на 20 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, прымуць удзел у суботніку, выехаўшы на сваю малую радзіму.





