У Крамлі лічаць, што для абмеркавання ўзаемаадносін паміж Расіяй і Беларуссю патрэбна іншая танальнасць, «якая лепш адпавядае саюзным адносінам».
Так прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў нядаўняе выказванне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што «нахабная» Расія «выкручвае рукі» Мінску, перадае РБК.
Аднак, па словах Пяскова, у Маскве «з разуменнем ставяцца да эмацыйных рэплік у рамках асаблівых адносін дзвюх краін».
Крэмль таксама «не можа пагадзіцца» з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што Расія ўводзіць санкцыі супраць Беларусі. «Ніякія санкцыі Расія не ўводзіць», - падкрэсліў Пяскоў.
Паводле яго слоў, у Масквы і Мінска ёсць тэмы, па якіх краіны не могуць дасягнуць «разумення», гэта тэмы эканамічныя, і тэма камерцыйных пагадненняў.
Лукашэнка: Нас б'юць у левую шчаку — мы падстаўляем правую. Разбярыцеся і дакладзіце
Лукашэнка дазволіў пры патрэбе закрыць на рамонт нафтаправоды з расійскай нафтай
Лукашэнка: То адно прадпрыемства зачынілі, то другое. Потым то моркву, то агуркі ўжо не спадабаліся!
https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/?c=ar&i=228643





