president.gov.ua
Прэзідэнт Пятро Парашэнка перасцерагае, што недасведчаны прэзідэнт — магчымасць для Расіі ўзмацніць агрэсію ў дачыненні Украіны.
Пра гэта ён сказаў, выступаючы на 12-м форуме ў Кіеве, піша Украінская праўда.
«Я дапускаю, што шоу, у якое мой апанент спрабуе ператварыць прэзідэнцкія выбары, шмат каму можа падабацца. Імпануе навізной, нетрадыцыйнасцю, дасціпнасцю. Сябры, але пасля 21 красавіка жарты скончацца і наступіць суровая рэальнасць», — адзначыў Парашэнка.
«Новаабраны прэзідэнт, хто б ім ні стаў, будзе адзін на адзін не з аб'ектывам камеры або смартфона, а з дасведчаным і бескампрамісным ворагам — кіраўніком адной з наймацнейшых краін свету», - дадаў ён.
Па словах прэзідэнта, «Пуцін са сваімі апетытамі нікуды не знікне».
«Гэта ж не камп'ютарная гульня. І праекты «Наваросіі» і «Маларосіі», і сухапутны калідор у Крым, гэта ўсё нікуды не дзенецца, ён пра іх ніколі не забываў і гатовы дзейнічаць, як толькі для гэтага адбудзецца магчымасць», — кажа Парашэнка.





