Міністр абароны Судана Ахмед Авад Ібн Сауд паведаміў, што прэзідэнт Амар аль-Башыр затрыманы і адхілены ад улады. Па словах міністра, урад адпраўлены ў адстаўку.
Міністр паведаміў, што «рэжым» зрынуты, а Амар аль-Башыр будзе знаходзіцца ў бяспечным месцы, піша BBC News.
На бліжэйшыя тры месяцы ўводзіцца надзвычайнае становішча. У бліжэйшыя два гады дзяржавай будзе кіраваць ваенны савет, пасля чаго ў краіне пройдуць выбары.
У краіне прыпыняецца дзеянне Канстытуцыі. Ваенныя зачынілі паветраную прастору краіны на бліжэйшыя 24 гадзіны, а таксама ўсе Памежныя пераходы «да далейшага паведамлення».





