Некаторыя перавозчыкі паднялі кошт праезду ў маршрутках. Напрыклад, падаражэў праезд да 2 рублёў у маршрутцы №1077, якая ідзе ад Сухарава да Камароўкі, сёння кошт да двух рублёў паднялі ў маршрутцы 1212 ад Сухарава да Чыжоўкі, піша Tut.by

У фірме, машыны якой абслугоўваюць маршрут 1212, пацвердзілі падаражанне з 11 красавіка і растлумачылі, што павышэнне кошту праезду абгрунтавана.

«У нас праезд каштаваў 1,5 рубля больш чым паўтара года, хаця ўжо ўсе даўно па 2 рублі возяць, а ў нас самы доўгі маршрут. Напрыклад, маршруткі 1091 сталі за 2 рублі вазіць ўжо некалькі месяцаў таму, — сказалі ў фірме. — Але мы пакінулі 1,5 рубля ад канчатковай да метро Пушкіна, а 2 рублі — гэта ўвесь маршрут».

У фірме запэўнілі, што да лета ўсе маршруткі падаражэюць, таму што выдаткі растуць кожны месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна