Украінская паліцыя распачала крымінальную справу па факце распаўсюджвання роліка, на якім кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага збівае грузавік.
Справу адкрылі па ч. 2 арт. 346 Крымінальнага кодэкса Украіны (пагроза або гвалт у дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча).
Праводзіцца праверка, паліцыя высвятляе абставіны з'яўлення гэтага відэа і асоб, якія маюць дачыненне да яго замовы, вырабу і распаўсюджвання.
Таксама рыхтуецца афіцыйны запыт у адміністрацыю сацыяльных сетак, якія распаўсюдзілі гэта відэа. Паліцыя будзе патрабаваць выдаліць кантэнт.
Напярэдадні ў сеціве з'явіўся відэаролік, у якім фура збівае Зяленскага на дарозе.
Відэа было апублікавана позна ўвечары ў аўторак, 10 красавіка, у Telegram-канале Еўрапейская будучыня Украіны — менавіта гэты канал быў названы ў звароце Парашэнкі 7 красавіка, дзе ён заклікае выбаршчыкаў далучыцца да яго каманды.
У Telegram-канале ролік быў апублікаваны з каментаром «Зе Энд».





