Літва адклікала пасла ў Расіі Рэмігіюса Матузаса для кансультацый праз пагрозы ў яго адрас, паведамляе Delfi.

У МЗС Літвы заявілі, што пасол адклікаецца для кансультацый з-за пагроз, якія атрымала пасольства, супрацоўнікі пасольства і пасол пасля прысуду па справе «13 студзеня»

Нагадаем, 27 сакавіка 2019 года літоўскі суд прызнаў экс-міністра СССР Дзмітрыя Язава вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці падчас штурму тэлецэнтра ў Вільні ў 1991 годзе. Язава завочна прысудзілі да 10 гадоў турмы.

Акрамя таго, пасол Матузас мае статус спецыяльнай сведкі, прысвоены яму ў рамках справы аб хабары за выдачу візы, якая расследуецца ў Літве.

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце падкрэсліла, што Матузас з-за свайго статусу спецыяльнай сведкі па справе аб хабары кідае цень на дыпламатычную службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0