У судзе Маскоўскага раёна Брэста сёння абвясцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 24-гадовага жыхара Масквы, які абвінавачваецца ў незаконным абароце наркотыкаў, перадае БелТА.
На абвяшчэнні прысуду прысутнічалі бацькі маладога чалавека. Суд прызнаў расіяніна вінаватым у незаконным без мэты збыту захоўванні і перавозцы наркотыкаў і перамяшчэнні праз дзяржаўную мяжу наркотыкаў.
Яму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама канфіскаваны аўтамабіль у даход дзяржавы.
Сын расійскага алігарха Аляксандр Шарыга быў затрыманы ў ноч на 29 снежня 2018 года ў пункце пропуску «Варшаўскі мост». У яго асабістых рэчах і салоне аўтамабіля «Мерседэс», на якім ён са спадарожніцай вяртаўся са шматдзённага турнэ па Еўропе, супрацоўнікі мытні выявілі гашышны алей і марыхуану. Сам Шарыга быў п'яны.





