Пракуратура Дрыбінскага раёна высветліла, што мясцовы жыхар, які павінен быў даглядаць інваліда I групы, гэтага не рабіў.

Супрацоўнікі пракуратуры даведаліся, што гэта сапраўды так. Атрымліваючы дапамогу па доглядзе бездапаможнага, доглядам мужчына займацца не збіраўся. Замест гэтага ён ездзіў на заробкі ў іншую краіну, грашовую дапамогу марнаваў на сябе, а сам інвалід пражываў з дачкой, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, паведамляе пракуратура.

Паколькі грашовую дапамогу чалавек атрымліваў незаконна, то пракуратура звярнулася ў суд Дрыбінскага раёна, запатрабаваўшы спагнаць з грамадзяніна незаконна атрыманыя сродкі ў памеры 613 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?