Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Дзяржаўнае тэлебачанне Судана паведаміла пра тое, што ваенны савет, які захапіў уладу ў краіне, узначаліў міністр абароны Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф. Менавіта ён у апошнія некалькі месяцаў займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта, а напярэдадні заявіў аб зняцці са сваёй пасады шматгадовага лідара краіны Амара аль-Башыра.

Ауф ў 2000-я гады узначальваў ваенную разведку, затым кіраваў генеральным штабам Судана. Пасля 2010 года ён некаторы час займаў пасаду пасла Судана ў Амане.

У 2007 годзе Ауф быў унесены ў амерыканскі санкцыйны спіс. У Вашынгтоне былі незадаволеныя яго добрымі сувязямі з Іранам. Акрамя гэтага генерал падазраваўся ў тым, што ён аддаваў загады жорстка распраўляцца з мірным насельніцтвам падчас канфлікта ў паўночным Дарфуры.

Намеснікам Ауфа ў ваенным савеце стане генерал-лейтэнант Камаль Абдул Муроф Аль Махі. Апошні ўзначальваў суданскі Генштаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0