Vatican News
Папа Рымскі Францішак стаў на калені і пацалаваў ногі лідарам Паўднёвага Судана, паклікаўшы іх не вяртацца да грамадзянскай вайны, паведамляе Vatican News
Папа Францішак звярнуўся да прэзідэнта краіны Салві Кійра, яго былога намесніка Рыека Мачара, які стаў лідарам паўстанцаў, і яшчэ 3 віцэ-прэзідэнтаў, каб тыя паважалі перамір'е, яны падпісалі і абавязаліся стварыць урад у наступным месяцы.
«Я прашу вас, як братоў, застацца ў міры. Я прашу вас сэрцам, давайце ісці наперад. Будзе шмат праблем, але яны не пераадолеюць нас. Вырашайце свае праблемы», - сказаў Папа.
«Лідары былі ўзрушаныя, калі 82-гадовы Папа, які пакутуе на хранічны боль у нагах, з дапамогай сваіх памочнікаў стаў на калені, каб пацалаваць ногі ім і некалькім іншым людзям у пакоі», - гаворыцца ў паведамленні.





