Міністэрства асветы Расіі прапанавала не пускаць у школу дзяцей без прышчэпак. Такая прапанова была сфармулявана падчас круглага стала ў Дзярждуме, паведамляе РІА «Навіны»
«Мінасветы лічыць неабходным абмяжоўваць наведванне адукацыйных арганізацый дзецьмі, якія не прайшлі абследаванне на інфекцыйныя захворванні і вакцынацыю ад асабліва небяспечных інфекцыйных захворванняў», - гаворыцца ў прапанове.
У ведамстве лічаць, што наведванне школ непрышчэпленымі дзецьмі стварае пагрозу захворвання для іншых дзяцей, што парушае правы апошніх.





