11 красавіка абвешчаны лаўрэаты World Press Photo - самай прэстыжнай штогадовай прэміі для фотажурналістаў. У намінацыі «Фатаграфія года» перамагла праца Джона Мура.
На здымку, зробленым у чэрвені 2018 года на мяжы ЗША і Мексікі, амерыканскі памежнік абшуквае Сандру Санчэс з Гандураса на вачах у яе малой дачкі.
Гэтая фатаграфія Мура была выкарыстаная як частка калажа для вокладкі часопіса Time, прысвечанага палітыцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў дачыненні да мігрантаў. Джон Мур працуе ў Getty Images, ён таксама лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі. Яго працы неаднаразова перамагалі на міжнародных фотаконкурсах.





