Фота Анжалікі Васілеўскай, Tut.by

Фота Анжалікі Васілеўскай, Tut.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар'ю Навумаву з выдатным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы, паведамляе яго прэс-служба.

«Да тваіх сярэбраных узнагарод Алімпіяды 2016 года і планетарнага першынства 2018 года цяпер дадаўся залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Гэтым высокім вынікам ты абавязаная, перш за ўсё, свайму моцнаму характару і мэтанакіраванасці», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падораныя імгненні гонару за родную краіну і айчынную школу цяжкай атлетыкі.

У дваябор'і ў вагавой катэгорыі да 76 кг па суме двух практыкаванняў Дар'я Навумава паказала вынік 242 кг (106 у рыўку + 136 у штуршку). Прычым яна адзіная з усіх удзельніц, што паспяхова выканала ўсе 6 спробаў (100, 104, 106 у рыўку і 126, 131, 136 у штуршку).

Усяго ў актыве зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ўжо пяць узнагарод. Раней золата заваяваў Генадзь Лапцеў (да 61 кг), бронзавымі прызёрамі сталі Юлія Асаёнак (да 45 кг) і Вадзім Ліхарад (да 73 кг), серабро ў вагавой катэгорыі да 81 кг выйграў Пётр Асаёнак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0