Фота Сяргея Гудзіліна
У сталіцы вызначаныя новыя стаўкі падатку на валоданне сабакамі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Зараз стаўка вызначаецца ў памеры 1 базавай велічыні (на сёння — 25,5 рубля) за пароды сабак, уключаных у пералік патэнцыйна небяспечных, 0,3 базавай велічыні — у іншых выпадках.
Раней стаўка падатку на патэнцыйна небяспечных сабак складала 0,75 базавай велічыні, на іншых — ад 0,2 да 0,6 у залежнасці ад памеру жывёлы.





