Архіўнае фота
Аляксандр Лукашэнка наведае дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій», піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы агледзіць экспазіцыю распрацовак вядучых кампаній — рэзідэнтаў ПВТ, дзе азнаёміцца з вынікамі работы рэзідэнтаў ПВТ па развіцці лічбавых тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, фінансаў, транспарту, гандлю, экалогіі, робататэхнікі, лазераў, оптыкі, мікраэлектронікі. Прэзідэнту даложаць аб выніках і перспектывах работы ПВТ.
Плануецца таксама, што на нефармальнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі IT-супольнасцяў будуць абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця ПВТ і галіны ў цэлым.
У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі IT-супольнасцяў не толькі з Беларусі, але і Расіі, ЗША, Швецыі, Рэспублікі Карэя.





