Фота Сяргея Гудзіліна
У выходныя дажджоў таксама не будзе. На надвор'е ў нашай краіне ўплывае антыцыклон, які працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі над Скандынавіяй. Пра гэта Tut.by распавялі ў Белгідрамеце.
У суботу, 13 красавіка, ноччу -4 — +2, месцамі -5 … -7, максімальная днём + 5 … + 11. Такі тэмпературны рэжым на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночна-ўсходні вецер.
У нядзелю — без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па ўсходзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты. Уначы -3 — +3, пры праясненнях да -5, днём + 5 … +12.
У панядзелак, 15 красавіка, будзе воблачна, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы -3 … +4, днём + 4 … +11.
Згодна з папярэднім прагнозам, і на наступным тыдні ў многіх рэгіёнах краіны захаваецца дэфіцыт ападкаў.





