Фота з Вікіпедыі
Следчы камітэт (СК) Расіі абвясціў у міжнародны вышук былога міністра абароны Украіны Анатоля Грыцэнкі і папрасіў у суда завочна яго арыштаваць.
У суд паступіла хадайніцтва СК аб завочным арышце Грыцэнкі.
У картцы базы суда адзначаецца, што Грыцэнка абвінавачваюць у двух эпізодах прызыву да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці.
Грыцэнка быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, ён выбыў з першага тура з вынікам у 6,91% галасоў.





