Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся сёння з вынікамі работы рэзідэнтаў парка па развіцці лічбавых тэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, фінансаў, транспарту, гандлю, экалогіі, робататэхнікі, лазераў, оптыкі, мікраэлектронікі, піша БелТА.

Ён падрабязна цікавіўся ў прадстаўнікоў IT-супольнасці не толькі ўжо наяўнымі распрацоўкамі, і тым, як яны могуць выкарыстоўвацца ў розных сферах, але і перспектыўнымі напрамкамі, напрацоўкамі, якія будуць запатрабаваныя ў будучыні.

Цікавасць кіраўніка дзяржавы выклікалі і распрацоўкі ў вобласці робататэхнікі. У апошні час цана ў свеце на падобныя прылады значна ўпала, і цяпер робаты ўжо могуць быць запатрабаваны ў самых розных галінах, уключаючы прамысловасць, медыцыну, АПК і нават грамадскае харчаванне.

Ён не выключыў, што прадстаўленая распрацоўка можа быць запатрабавана ў айчынным аўтамабілебудаванні. «Наступае эра робатаў, хацелася б гэта каму-небудзь ці не», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку распавялі пра блокчэйн-тэхналогіі, якія атрымалі сваё развіццё ў Беларусі пасля прыняцця дэкрэту №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». У студзені была запушчана крыптабіржа, інструменты якой аказаліся вельмі запатрабаваныя. У ліку іншага яны значна палягчаюць працэс прыцягнення інвестыцый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, падпісваючы адпаведную нарматыўную базу, ён дзейнічаў па прынцыпе, што краіна ад прыняцця гэтых рашэнняў як мінімум нічога не страціць. «Будзем рухацца», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём ЕРАМ Systems — адной з найбуйнейшых сусветных IT-карпарацый, якая мае беларускія карані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0