БелТА
Аляксандр Лукашэнка чакае ад IT-супольнасці прапаноў па далейшым развіцці гэтай сферы. Пра гэта ён заявіў сёння ў час наведвання Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА
«Мне вельмі важна сысці адсюль з нейкім вашым даручэннем, якое прасуне нас наперад», - сказаў беларускі кіраўнік.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на словы падзякі за прынятыя рашэнні па развіцці гэтай сферы, у тым ліку прыняцце дэкрэта №8, шмат у чым гэта заслуга саміх айцішнікаў: «Дэкрэт — не столькі я, колькі вы. Мы ў свой час рызыкнулі і пачалі ствараць гэты Парк. Тады быў больш гераічны крок, чым той дэкрэт, пра які вы сёння гаварылі».
«Хацеў бы, каб вы ў свабодным рэжыме сказалі, што трэба для таго, каб вы як мінімум рухаліся тымі ж тэмпамі, што і апошнія два гады. Я гатовы выслухаць вашы прапановы, калі яны ёсць. А калі вы іх не сфармулявалі на сёння, ведайце, што я вас заўсёды пачую максімум на працягу сутак», - адзначыў ён.





