ДАІ прапануе ўдакладніць правілы пропуску пешехадоў на пешаходных пераходах, паведамляе БелТА.
Пакуль што ў правілах проста пазначана, што кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам. Але што такое «саступіць дарогу»? Паводле правілаў — не рабіць такіх дзеянняў, якія могуць прымусіць кагосьці змяніць хуткасць ці накірунак руху.
Аўтамабілісты ўспрымалі сітуацыю па-свойму, даішнікі — па-свойму. У выніку кіроўцы атрымлівалі безліч штрафаў за тое, што не спыняючыся праязджалі праз пешаходны пераход, да якога нехта падыходзіў з супрацьлеглага боку дарогі.
Цяпер прапануюць узаконіць так званае «правіла дзвюх палос», якое раней было прапісана ў міліцэйскіх рэкамендацыях.
Па праекце правілаў будзе лічыцца, што кіроўца саступіў дарогу пешаходу, калі ў момант перасячэння пераходу паміж імі засталіся дзве паласы для руху.
Такая сітуацыя цяпер будзе лічыцца парушэннем — паміж аўтобусам і пешаходамі менш за дзве паласы





