Аляксандр Лукашэнка абяцае IT-сектару далейшую падтрымку. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай сферы ў Парку высокіх тэхналогій, перадае БелТА.

«Мы ўзялі з вамі гэты курс, і мы налева-направа наўмысна «хістацца» не будзем. Мы будзем ісці прама. Калі трэба дзесьці вострыя куты абыйсці, якія нам сёння не патрэбныя, мы іх абыдзем, але я вас падтрымліваў і буду падтрымліваць. Таму што па вялікім рахунку вы мае дзеці (гаворка пра тое, што ў свой час прэзідэнт Беларусі прымаў рашэнне аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій). Я сваімі рукамі, як умеў, вас ствараў, а потым вы выраслі, пачалі прапаноўваць, як ісці. Мы будзем рухацца ў гэтым кірунку настолькі эфектыўна, наколькі вы гэтага захочаце», — заявіў беларускі лідар.

«Захацелі вы крыптавалюту, крыптабіржу, майнінг і іншае, фермы стварыць… Разам будзем ісці гэтым шляхам», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове ўсяго павінна быць сумленнасць і прыстойнасць: «Калі нешта трэба (толькі не мышкаваць), прыйдзіце, скажыце, і мы вырашым любое пытанне. І вам не трэба пхацца з законам і іншае».

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што дзяржава забяспечыць падтрымку гэтаму напрамку. «Мы гэта будзем рабіць, гэта мая функцыя. У крыўду я ніколі вас не дам. Буду толькі падтрымліваць і дапамагаць, наколькі гэта магчыма», — сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0