У Вялікабрытаніі на дарогах у Хэмпшыры ўкаранілі дэтэктары мабільных тэлефонаў за рулём. Яны адсочваюць кіроўцаў, якія выкарыстоўваюць прылады без hands-free і папярэджваюць іх спецыяльным знакам, паведамляе BBC.

Сістэма складаецца з датчыкаў, якія вызначаюць актыўнасць 2G, 3G і 4G і Bluetooth-сігналаў, а таксама святлодыёднага папераджальнага знака, які размешчаны на невялікай адлегласці ўздоўж дарогі. На ім намаляваны перакрэслены тэлефон у чырвоным крузе.

Калі датчык выяўляе выкарыстанне смартфона без Bluetooth, то актывуе папераджальны знак. Пакуль што сістэма выкарыстоўваецца толькі ў адукацыйных мэтах і не звязаная з законамі. Датчыкі не могуць адрозніць выкарыстанне тэлефона кіроўцамі або пасажырамі, таму знак будзе спрацоўваць ва ўсіх выпадках.

Па брытанскіх законах за выкарыстанне тэлефонаў за рулём належыць штраф і штрафныя балы на правы, але пакуль што сістэма не запісвае патэнцыйных парушальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0