За атрыманне хабараў затрыманы работнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.
За 4 гады мужчына атрымаў ад дырэктара замежнай арганізацыі, якая займаецца пастаўкай у Беларусь тавараў медыцынскага прызначэння, 30 тысяч даляраў.
Грошы работнік навукова-практычнага цэнтра браў за падрыхтоўку і падпісанне тэхнічных заданняў, а таксама накіраванне заявак на закупку вырабаў медыцынскага прызначэння, якія пастаўляюцца замежнай арганізацыяй. Пры гэтым, сцвярджаюць следчыя, ініцыятыва атрымання хабараў зыходзіла ад работніка дзяржустановы, а памеры хабараў складалі каля 5% кошту вырабаў, што пастаўляліся.
Усяго задакументавана чатыры факты атрымання хабараў.
У дачыненні да 59-гадовага мінчука распачата 4 крымінальныя справы па ч. 2 і 3 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК Беларусі.
Падазраваны затрыманы, ён прызнаўся ў злачынстве, на яго маёмасць накладзены арышт.





