Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ №145 «Аб стварэнні ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».
Гэтую ўстанову створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей — вучняў 6-11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя працягнецца па iндывiдуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарку.
З дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя педагогі, навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-даследчых і прамысловых арганізацый. У інфраструктуру тэхнапарку ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў бюджэту.





