На ўсіх трох уваходах у Народны мемарыял Курапаты будаўнікі ўсталёўваюць металічныя брамы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабоды.
Прызначэнне гэтых канструкцый пакуль што незразумелае. Магчыма іх усталёўваюць выключна з эстэтычных меркаванняў.
Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і добраўпарадкаванні».





