Доктар Ян Карбаат (у цэнтры) і яго нашчадкі.
Галандскі лекар, якога абвінавачвалі ў выкарыстанні ўласнай спермы для апладнення пацыентак, быў прызнаны бацькам 49 дзяцей, перадае BBC.
Аналіз паказаў, што лекар Ян Карбаат апладняў сваёй спермай пацыентак у сваёй клініцы ў Бейдарпе.
Судовая справа адносна Карбаата цягнулася з 2017 года. Сам лекар памёр два гады таму ў 89 гадоў.
Перад сваёй смерцю ў 2017 годзе Карбаат прызнаўся, што выкарыстаў уласны біяматэрыял для апладнення сваіх пацыентак, называючы сябе «піянерам у галіне апладнення».
Яго клініка была закрытая ў 2009 годзе за шматлікія парушэнні.





