Вербніцу каталікі называюць яшчэ Пальмовай нядзеляй, а пратэстанты — кветканоснай нядзеляй. Украінскія ўніяты святкуюць па адным календары з праваслаўнымі, беларускія — з каталікамі.
Архіўнае фота.
Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.
У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.
Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.
Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 21 красавіка.
У той самы дзень праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 28 красавіка.





