На заклік палітыка Міколы Статкевіча штонядзелі ладзіць малітоўныя сходы ў цэнтры Мінска 14 красавіка адгукнуліся каля дзесяці чалавек.
Яны сабраліся перад Святадухавым саборам а 12-й, але ні свечак, ні сцягоў не даставалі і супольна не маліліся, паведамляе карэспандэнт НН.
На пляцы былі таксама супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным, якіх было больш за ўдзельнікаў. Яны здымалі прысутных на камеры і папярэджвалі пра магчымае затрыманне. Пагрозы гучалі і ў бок журналістаў.
Праз 20 хвілін людзі разышліся.
Міколу Статкевіча пасля малітоўнага сходу, што адбыўся тыдзень таму, асудзілі на 15 сутак арышту.
Глядзіце таксама:
Больш за 150 чалавек сабраліся ў цэнтры Мінска з белымі крыжамі на малебен за Курапаты ФОТЫ
У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД





