14 красавіка ў Брэсце на цэнтральнай плошчы горада зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Іх пратэст, які пачынаўся як экалагічны, набывае палітычны характар.
Фота з тэлеграм-канала Баста!
Людзі трымаюцца ранейшай формы пратэсту: яны збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада — плошчы Леніна — карміць галубоў. А пасля ідуць цэнтральнымі вуліцамі — Пушкінская і Савецкай.
На мінулых выхадных улады затрымлівалі тых, хто выходзіў на пратэст з жоўтымі шарыкамі, таму цяпер з шарыкамі выйсці наважыліся нямногія.
Вось відэа:
Сёння перад сабранымі выступіў жыхар Брэста Алесь Абляк. Ён расказаў пра сітуацыю ў Курапатах пад Мінскам. Там, на месцы пахавання ахвяр савецкага рэжыму, былі знесеныя больш за 80 крыжоў.
Каля 30 невядомых у цывільным з навушнікамі і відэарэгістратарамі затрымалі лідараў пратэсту Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава.
Напярэдадні пратэсту затрымалі яшчэ 9 жыхароў горада.
Затрыманні працягваліся падчас руху людзей, прычым жыхары горада вырывалі і адбівалі затрыманых з рук людзей у цывільным.





