Крыж
Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно.
У металічным — пуд металалому.
Не Ён і не Яна.
Яны — ЯНО
У курапацкім жаху крыжаломным.
Але ня зломлены наш Курапацкі Крыж!
Не ададраць ад каранёў адвечных.
ЯНО, ты чуеш, ў пекле як гарыш?!
Бо ён нязломны — Беларускі Крыж
З пакутнай Памяці і костак чалавечых.





