Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 13 сакавіка перанёс апэрацыю на хрыбце, асабіста ўзяў удзел у адзначэньні Вербнай нядзелі ў Катэдральным касьцёле ў Менску, піша радыё «Свабода».
Ён прывітаў вернікаў, паведаміў, што перанёс апэрацыю, якая хоць і прайшла без ускладненьняў, але накладае шмат абмежаваньняў. Са сьлязьмі на вачах арцыбіскуп падзякаваў за падтрымку і сказаў, што пакуль ня зможа прысутнічаць на ўсіх набажэнствах.
Нягледзячы на перанесеную апэрацыю, цягам апошняга месяца Тадэвуш Кандрусевіч актыўна выступаў са зваротамі, якія тычыліся зносу крыжоў у Курапатах.
Глядзіце таксама:
«Не зносьце крыжоў! Спыніце крыжалом!» Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах





