Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» пацярпелі 21-ю паразу ў матчах Адзінай лігі ВТБ, паведамляе БелТА

Большую частку гульнявога часу сустрэчы ў Рызе з мясцовым ВЭФам мінчане вялі ў ліку. Аднак у канцоўцы чацвёртай чвэрці гаспадары здолелі не толькі дагнаць «цмокаў», але і вырваць перамогу - 70:65 (13:20, 19:17, 18:20, 20: 9). 

У 24-х гульнях «банкаўскага» турніру «Цмокi» атрымалі ўсяго 3 вікторыі і знаходзяцца на апошнім, 14-м месцы ў турнірнай табліцы. Падапечным Расціслава Вергунова засталося правесці дзве гасцявыя сустрэчы - 21 красавіка з польскай «Зялёнай Гурай» і 28 красавіка з расійскім «Ніжнім Ноўгарадам».

Пасля фінішу рэгулярнага сезону 8 найлепшых клубаў выйдуць у чвэрцьфінал. Усе серыі плэй-оф будуць доўжыцца да трох перамог адной з каманд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0