Следчы камітэт высвятляе акалічнасці здарэння ў вайсковай часці ў Мінску: 21-гадовы вайсковец быў 13 красавіка шпіталізаваны з траўмамі, характэрнымі для падзення з вышыні.
Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 145 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба ведамства.
Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі. Сабраныя звесткі даюць падставы сцвярджаць, што які-небудзь кантакт іншай асобы з вайскоўцам у прыбіральні на чацвёртым паверсе казармы адсутнічаў. Ён знаходзіўся ў памяшканні адзін.
Старанна вывучаецца маральна-псіхалагічны клімат у калектыве. У выпадку, калі будуць устаноўлены парушэнні, звязаныя са ўзаемаадносінамі ў падраздзяленні, такім дзеянням будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка.
У рамках адпрацоўкі версіі аб тым, што здарэнне з'яўлялася спробай суіцыду, асаблівая ўвага надаецца магчымым матывам, адзначае СК.
Маці салдата, які зваліўся з вышыні, расказала пра стан яго здароўя





