Пагранічнікі ў пункце пропуску «Дамачава» выявілі ў аўтамабілі грамадзяніна Расіі паляўнічыя патроны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 13 красавіка. Падчас агляду аўтамабіля Lexus, якім кіраваў 37-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, памежнікі знайшлі 10 паляўнічых патронаў 12-га калібру. Мужчына растлумачыў, што аўтамабіль узяў у знаёмага, а пра патроны нічога не ведаў. Боепрыпасы канфіскавалі для правядзення экспертызы. Цяпер расіяніну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0