Сябра Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны Сяргей Касцінскі заявіў, што сярэдні паказчык прысутнасці ўкраінскай мовы на ўкраінскім тэлебачанні дасягнуў рэкордных 92%.
«Сярэдні паказчык прысутнасці ўкраінскай мовы на ўкраінскім тэлебачанні дасягнуў рэкордных 92%. Папулярныя рускамоўныя журналісты нарэшце вядуць перадачы на ўкраінскай мове. Навіны практычна цалкам украінскамоўныя. Фільмы агучваюцца або дублююцца па-ўкраінску», — сказаў ён.