У медыцыне адбыўся глабальны прарыў — даследчая група з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта на чале з прафесарам Талем Двірам здолела надрукаваць на 3D-прынтары жывое чалавечае сэрца, паведамляе ізраільскі 9 канал.

Матэрыялам для стварэння «бія-матора» выступілі тлушчавыя клеткі пацыента, якія затым былі ператвораныя ў ствалавыя клеткі сардэчна-сасудзістай мышцы і змяшаныя з каларэктальнай тканкай.

Як адзначылі навукоўцы, надрукаванае сэрца па сваіх памерах супастаўна з трусіным — усяго каля 2,5 см. Было надрукавана 10 сэрцаў. У найбліжэйшыя месяцы спецыялісты будуць правяраць функцыянальнасць органаў на жывёлах.

Як лічаць самі распрацоўшчыкі, ужо на працягу найбліжэйшых дзесяці гадоў можна будзе стварыць для перасадкі любы орган, створаны з улікам асаблівасцяў кожнага пацыента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0