«Знішчэнне Notre Dame de Paris (а старыя вітражы трансэпту, што перажылі «ўпрыгожванні» Людовіка XIV і Французскую рэвалюцыю - ўжо загінулі) - гэта абрынанне вежаў World Trade Center NYC для Еўропы. Адна з найстрашнейшых катастрофаў стагоддзя, якое толькі надышло.
Пацярпеў не Парыж, пацярпела ўся наша цывілізацыя. Жудасны перадпасхальны тыдзень у гэтым годзе. Беражыце сябе і блізкіх», — напісаў у сваім фэйсбуку літаратар і журналіст Віктар Марціновіч.