15 красавіка ў Гродзенскім раёне за 1,5 кіламетра ад мяжы памежнікі затрымалі двух жыхароў Гродна. 31 і 32-гадовыя гродзенцы выкарыстоўвалі дрон для перамяшчэння цыгарэт праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі квадракоптар саматужным спосабам, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Мужчын прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Беларусі за парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы. Ім пагражае штраф да 50 базавых, або 1275 рублёў.

Дрон і 8 блокаў цыгарэт перадалі супрацоўнікам мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0