Канал «1+1» украінскага алігарха Ігара Каламойскага падаў пазоўную заяву ў Пячэрскі райсуд Кіева да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і выдавецкага дома «Медыя-ДК» з патрабаваннем абвергнуць непраўдзівую інфармацыю і кампенсаваць маральную шкоду.
Кампанія ацаніла маральную шкоду ў мільён грыўняў (каля 37 тысяч даляраў), якія, у выпадку выйгрышу справы, абяцае пералічыць у фонд дапамогі арміі «Вярніся жывым».
У прыватнасці, у сваім пазове медыягрупа просіць суд прызнаць несапраўднымі і такімі, што парушаюць дзелавую рэпутацыю, шэраг інфармацыйных паведамленняў, якія Парашэнка распаўсюдзіў на сваёй старонцы ў Facebook, а таксама агучыў «на сходзе грамадзян», а Выдавецкі дом «Медыя-ДК» распаўсюдзіў на сайце «Новое время».
«1+1» патрабуе забяспечыць абвяржэнне гэтых заяў на працягу 7 дзён з дня ўступлення судовага рашэння ў законную сілу, а таксама спагнаць з Парашэнкі маральную шкоду ў памеры 1 мільён грыўняў.
Нагадалі прэзідэнту Украіны і яго нечаканае з'яўленне ў эфіры праграмы «Права на ўладу» 11 красавіка.
«Тады, калі без запрашэння, карыстаючыся сваім статусам кіраўніка дзяржавы, фактычна «акупаваў» жывы эфір праграмы «Права на ўладу», на здзіўленне рэдакцыйнай групы і вядучых», — скардзяцца на тэлеканале.