Жыхара Наваградку Дзьмітрыя Бондара, больш вядомага ў сацыяльных сетках як «япіскап сьвету», асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд абвясьцілі ў судзе Наваградзкага раёну 16 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

У гэты тэрмін залічаць болей за паўгода, што Бондар ужо правёў у СІЗА.

Пра гэта расказала сяброўка Дзьмітрыя Бондара Ніна Паўлоўская.

Бондара прызналі вінаватым у «заведамым стварэньні для іншай асобы небясьпекі заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)» (ч. 1 арт. 157 Крымінальнага кодэксу), то бок у тым, што ён не папярэджваў сваіх сэксуальных партнэраў, што мае ВІЧ. Па словах маці і сяброў, Дзьмітры пры палавых кантактах выкарыстоўваў сродкі абароны.

Вядома, што пяцёра чалавек былі прызнаныя пацярпелымі, але ў судзе яны заявілі, што ня маюць прэтэнзій да Бондара.

Дзьмітры плянуе абскарджваць прысуд.

Справу разгледзелі за 4 дні ў закрытым рэжыме.

Да гэтага фігурант больш за паўгода знаходзіўся ў горадзенскім СІЗА.

Праваабаронцы ў сфэры ВІЧ раней прасілі суд апраўдаць Бондара. На іхную думку, у дзеяньнях мужчыны не было віны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?