Сяргей Спарыш другі злева, фота з фэйсбука Вячаслава Касінерава

Суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў намесніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Сяргея Спарыша на 1 275 рублёў (50 базавых). Падстава — заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства, паведаміў у фэйсбуку анархіст Вячаслаў Касінераў.

Сяргей Спарыш быў адным з тых, хто заклікаў маліцца ў абарону Курапатаў ля Адміністрацыі прэзідэнта 15 красавіка. Перад акцый ён быў затрыманы.

Ён правёў два дні да суда ў ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0