Павал Гушынец — аўтар зборнікаў медыцынскіх апавяданняў і дзіцячых кніг. Сустрэча пройдзе ў рамках фестывалю «Горад і кнігі».
Думкі з-пад фуражкі: зборнік апавяданняў
Медыцына і войска — гэта крыху сумна, медыцына і войска - гэта часам смешна, медыцына і войска — гэта нярэдка страшна. Апавяданні пра медыцыну і войска — гэта заўсёды цікава.
Падумаць на траіх, ці Патрабуецца пажарны: зборнік апавяданняў
Калі нешта здараецца, сведкі ці пацярпелыя паспешліва набіраюць «101», «102» або «103». А то і ўсё разам. У зборнік уключаны апавяданні з медыцынскай практыкі калег аўтара і яго таварышаў, якія служаць у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў.
… Мабыць, для поўнага камплекта бракуе толькі пажарных. Тэрмінова патрабуюцца!
Гады ў белым халаце: зборнік апавяданняў
Зборнік месціць гісторыі з нашага жыцця. Пра вайскоўцаў і цывільных, хворых і здаровых, студэнтаў і выкладчыкаў - пра звычайных людзей, якіх так ці інакш звязвае медыцынская тэма. Яны трапляюць у тупыя сітуацыі, рызыкуюць жыццём, здзяйсняюць геройскія ўчынкі і потым шкадуюць пра гэта. Але галоўны герой ўсіх апавяданняў — чалавек у белым халаце, уважлівы і іранічны паслядоўнік Гіпакрата.
Вайна дзяўчынкі Сашы
У гэтай кнізе няма герояў, авеяных славай і медалямі пераможцаў. Часцей за ўсё перад людзьмі, лёсы якіх тут апісаныя, стаяла адна кароткая і простая задача: «Выжыць». Выжыць у лагеры, выжыць у палоне, выжыць у акупацыі.
«Вайна дзяўчынкі Сашы» - гэта зборнік апведаў, героі якіх — рэальныя людзі. У 1941-45-х ім было 4, 5, 12, 16 гадоў. Хтосьці правёў гады вайны на акупаванай тэрыторыі, хтосьці быў сагнаны ў Нямеччыну, хтосьці галадаў і мерзнуў у абложаных гарадах.
Гэтая кніга складзеная, каб іх гісторыі захаваліся на дзесяцігоддзі. Каб ні ў каго не ўзнікла спакусы «паўтарыць».
Набыць гэтыя кнігі ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648





