uefa.com
Самы выніковы матч чвэрцьфіналаў Лігі чэмпіёнаў быў згуляны ў Манчэстэры, дзе «Сіці» прымаў «Тотэнхэм». У першым матчы «Тотс» выйгралі 1:0. А гэта азначала, што «гараджанам» дома трэба перамагаць з розніцай у два мячы.
«Сіці» першым адкрыў лік, потым два галы прапусціў, потым зноў два забіў (усе пяць мячоў трапілі ў вароты цягам 17 хвілін) — 3:2. З такім лікам скончыўся першы тайм.
У другім тайме «Сіці» забіў яшчэ адзін гол 4:2. Здавалася, што каманда ў паўфінале. Але «Тотэнхэм» здолеў забіць трэці мяч (4:3) і дзякуючы галам у гасцях сам выйшаў у паўфінал. І гэта без траўмаванага Хары Кейна.
«Ліверпуль» разграміў у гасцях «Порту» 4:1 (першы матч 2:0).
Такім чынам у паўфіналах згуляюць: «Тотэнхэм» — «Аякс», «Барселона» — «Ліверпуль»
Матчы пройдуць 30 красавіка — 1 мая, у адказ 7—8 мая.